Родная мова
Надежда Верас
стихи на белорусском языке
Ад песень матулі, ад калыскі ад самай,
Са мною ты крочыш заўжды па жыцці,
І ў хвіліны ліхія ты народ паднімала,
Не давала застацца ў цяжкім забыцці.
Ты ў працы і ў гульнях, за партай і дома,
На вяселлі шчыруеш, пад гармонік пяеш,
І ўсім людзям у свеце, мая мова знаёма,
Дабрыню і спагаду ты з сабою нясеш.
Колькі зведала болю, бяды і напасцяў,
Колькі жаху сцярпела, на сабе пранясла…
Ты гучыш у хвіліны бясконцага шчасця,
І тады, як ад цела душа адышла…
Ты сумуеш і плачаш, шкадуеш і любіш,
Будзіш раніцай ціха і хвалюешся днём.
Пройдзе ўсё ў жыцці, але ты са мной будзеш,
Мая родная мова, ганаруся табой!
Рецензии
Родной язык
От маминой песни, от самого первого слова
Со мною ты вместе, и каждый из нас так привык.
Кристалл и огонь, добрый свет - белорусская мова,
Защита и песня – родной белорусский язык.
Ты в труде и гулянье, за партой и дома,
И на радостной свадьбе – под гармошку поёшь.
И всем людям на свете, как хороший знакомый,
Доброй памяти слово ты с собою несёшь.
Сколько боли, беды и лихого ненастья
Ты изведал, но всё претерпел, чуть дыша…
Ты звучишь и в минуты бесконечного счастья
И в отчаянный миг, когда тело покинет душа....
Ты тоскуешь и плачешь, ты жалеешь и любишь.
Тихий утром, и днём ты прекрасен – любой!
Пусть проходит всё в жизни, но со мною ты будешь,
Белорусский язык, мой родной, как горжусь я тобой!
Это моя попытка перевода. Белорусский язык я не знаю, но для меня родные языки - русский и украинский. Не знаю, правильно ли всё поняла.
У меня сегодня просто день сюрпризов!
Здравствуйте, Александрина! Имя у Вас такое красивое!!
Интересный вариант, если учесть, что Вы не владеете белорусским, Александрина! Вызывает огромное уважение такое стремление понять чужой язык и выразить своё отношение и к стихам, и к автору.
Я уже знаю, что не все русскоязычные авторы понимают вот эту строку:"Будзіш раніцай ціха і хвалюешся днём."
------"Будишь утром тихонько и волнуешься днём."))))
Первый катрен немного ушел от моего варианта, но ведь это не дословный перевод и всё возможно.....)))
Ещё раз спасибо за Ваше внимание и тонкость души!
Здравствуйте, Надежда. Рада, что Вам понравилось. Я, в принципе, оказывается, всё поняла правильно, но не всё ложится в нужный ритм и слова. Поэтому и первая строфа ушла в сторону (она меня вообще чуть не увела:)), поэтому и последняя строфа изменилась в по смыслу. Попробую доработать.
Ежедневная аудитория портала Проза.ру - порядка 100 тысяч посетителей, которые в общей сумме просматривают более полумиллиона страниц по данным счетчика посещаемости, который расположен справа от этого текста. В каждой графе указано по две цифры: количество просмотров и количество посетителей.
Штогод па рашэнні ЮНЕСКА 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы . Ён закліканы паказаць моўную ды культурную разнастайнасць народаў свету і накіраваны на захаванне нацыянальнай самабытнасці.
Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. «Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, – пісаў яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя Францішак Багушэвіч. – Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носіць; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы».
Беларуская мова – эта люстэрка нашага нацыянальнага характару і найбагацейшы культурны скарб.
Уладзімір Дубоўка
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы у родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
Кастусь Цвірка «Перлы роднай зямлі»
Абрус - абцас - азярод - арэлі...
Вясёлка - вырай - вярба - ваўчкі...
Як міла пазвоньваюць, сэрца грэючы,
Чыстых бацькаўскіх слоў ланцужкі!
Зямлі маёй перлы, дзе ix адшукалі?
Спытай у магіл:
Удзень i ўначы
Іх, з бурамі дужаючыся, здабывалі
Людзі простыя - крывічы.
Каб ярка свяцілася перлінка-слова,
Каб людзям зіхцела - на ўсе бакі,
Яго шліфавалі як след, адмыслова
Найлепшыя ў свеце тачылы - вякі.
Ды лезлі чужынцы - мой край
прысвойваць -
I ўсюды (бо трос душы чорныя страх)
Знішчалі агнём беларускае слова,
Палячы геніяў на кастрах.
Але ўратаваў люд мой слова ад згубы
І, гонячы катаў ад родных бяроз,
Праз далеч стагоддзяў сівых -
З губ у губы -
Да нас, незамутненае, данёс.
Як скарб дарагі,
Перададзены ў спадчыну,
У сэрцы хавае народ мой ад здрад
Праменнае звонкае слова матчына
Для песень сонечных i балад!
Аляксей Зарыцкі
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.
Іншае слова напоўнена плёскам
Хвалі дняпроўскай.
Іншае слова такое,
Што рэха лясное
У яго глыбінях затоена,
Ёсць і як мёд залатое, густое,
На травах яно духмяных настоена.
Ціха гучаць у мове маёй
Словы пяшчотныя,
Словы крынічныя,
Чуюцца ў ёй –
І грымотныя,
Водгулле бітваў грознае.
Часам бывае – заззяе неспадзявана
Новаю зоркаю слова-абнова.
Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана,
Мова мая,
Пявучая родная мова.
Ларыса Геніюш « Наша мова »
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў.
Быццам музыкай душу чаруем.
Мы за вокнамі дзень залаты,
Нашых рэкаў пявучыя хвалі,
Роднай хаты святыя куты
Ў гэтай мове раз першы назвалі.
Наша мова – спатканне,
З казкай, ў цудным дзецкім сне.
Любай песняй старою гучыш,
З-над калыскі, за гадоў тых дзяціных;
Салаўіным разлівам ўначы,
Звонам хваляў прыткой ручаіны.
З-пад вясковых прыветлівых стрэх
Мілагучна звініш ад світання;
Бы дзявочы, рассыпчысты смех,
Быццам першае ў сэрцы каханне!
Наша мова – спатканне,
З казкай, ў цудным дзецкім сне,
Наша мова – каханне, што прыходзіць да мяне.
Святы прадзедаў ты нам адказ,
Якім слаўна ў харомах гудзела!
Ты як неба, як сонца для нас –
Быццам наквеццю сад заінелы.
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
Быццам музыкай душу чаруем.
Мікола Арочка «Х леб роднай мовы »
Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.
Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» («древнерусский язык»). Старажытнаруская мова мела магчымасці застацца навек адзінай. Але адбыўся палітычны катаклізм: прыйшла навала з усходу. Татара-манголы захапілі большую частку Русі, рэштка трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а потым — Рэчы Паспалітай. Да таго адзіны «старажытнарускі народ» аказаўся падзеленым. У выніку падзялілася, «распалася» і «старажытнаруская мова»: ад расейскай адпалі ўкраінская ды беларуская, што зазналі летувіскі і польскі ўплыў.
Такая схема. Яна ўвайшла ў безліч школьных і інстытуцкіх, універсітэцкіх падручнікаў, з дапамогай якіх убіваецца ў галовы кожнаму новаму пакаленню. Нездарма ж адзін з чытачоў «Народнай газеты» выказаўся так: «Беларуский язык — это тот же русский, по которому походил польский сапог». І што цікава, газета не знайшла, чым гэта абвергнуць!..
А абвергнуць жа можна было! І не толькі можна — трэба. Бо ёсць яшчэ людзі, якія ўспрымаюць змаганне за незалежнасць Беларусі як валтузню: маўляў, навошта нам незалежнасць, калі беларусы — тыя самыя «рускія», па якіх пахадзіў польскі бот? Раз яны былі калісьці гвалтоўна адарваны ад «рускіх» братоў, дык чаму б да іх не вярнуцца? Менавіта гэтага і дамагаўся сотні гадоў расейскі царызм, а пасля яго — КПСС на чале з Леніным, Сталіным, Хрушчовым, Брэжневым.
Любая просценькая схема ўражвае сваёй закончанасцю. Але давайце накладзём яе на гістарычныя факты.
Найноўшы «Лингвистический энциклопедический словарь» (М., 1990) сцвярджае, што «древнерусский язык» распаўся на тры асобныя ўсходнеславянскія мовы ў ХІV-ХV стагоддзях (с.143). Сапраўды, калі чытаць літаратуру, створаную на тэрыторыях Расеі, Украіны ды Беларусі, то можна заўважыць, што да ХV стагоддзя і нават пазней яна пісалася на адной мове, а потым на Беларусі ды Ўкраіне тэксты пачынаюць усё болей ад яе адхіляцца. Але ці не прымаем мы за распад мовы штось іншае?
Лінгвісты з доктарскімі ступенямі, акадэмікі не могуць не ведаць, што і сёння кніжная мова і гутарковая — не адно і тое ж. І сёння, напрыклад, на Беларусі існуе дыялектны падзел, ажно паляшук ды палачанін, гаворачы кожны па-свойму, не надта разумеюць адзін аднаго. А кніжную мову Кіеўскай Русі чамусьці лічаць адзінай гутарковай для ўсяе дзяржавы!
Згодна з «Лингвистическим энциклопедическим словарем» (с.143), «старажытнаруская мова» сфармавалася ўжо ў VІІ-VІІІ стагоддзях. Значыцца, да свайго «распаду» існавала 700-800 гадоў! І раптам — «распалася». З-за падзелу «древнерусского народа» паміж татарамі ды Літвой.
Калі такое магчыма, дык павінны быць і іншыя прыклады распаду мовы. Але дзе яны?
Ні ў ХІV-ХV стагоддзях, ні перад імі, ні пасля іх у Эўропе не распадалася аніводная мова, хаця народы, было, падзяляліся. Так, нямецкі этнас дзяліўся паміж дзесяткамі дзяржаў. Але ў моўным сэнсе застаўся адзіным. Частка румынаў стагоддзі стагнала пад прыгнётам Турцыі, частка ўваходзіла ў Аўстра-Вугоршчыну з яе афіцыйнай нямецкай моваю. Але з-за гэтага дзве румынскія мовы не ўзніклі. Больш за сто гадоў палова Польшчы знаходзілася пад Расеяй, палова — пад Германіяй ды Аўстра-Вугоршчынай. Але польская мова ад таго не падзялілася.
Дык, можа, «древнерусский народ» пасля падзелу трапіў у нейкія асаблівыя ўмовы? Аніяк не скажаш гэтага! Ці маглі зрабіць татары на расейцаў сур’ёзны моўны ўплыў, калі жылі далёка ў стэпах, а «кіраванне» Масквой з іх боку вылівалася толькі ў збіранне даніны ды рабаўніцкія набегі? Невыпадкова ж расейская мова — найбліжэйшая да «старажытнарускай».
А аб якім моўным ціску з боку летувісаў можна гаварыць, калі ў Вялікім Княстве Літоўскім дзяржаўнай мовай напачатку была менавіта «старажытнаруская», якую замяніла старабеларуская? Летувісы ж і пісьмовасці не мелі аж да ХVІ стагоддзя. Можна прама сказаць, што ў Вялікім Княстве меліся якраз найлепшыя ўмовы для захавання і развіцця «старажытнарускай». Дык чаму ж яна тут, згодна з «Лингвистическим энциклопедическим словарем», ужо з ХІV стагоддзя пачынае саступаць месца беларускай?
І яшчэ загадкавая з’ява. Чаму ў межах Вялікага Княства Літоўскага са «старажытнарускай» утварыліся аж дзве новыя мовы — беларуская ды ўкраінская? Чаму ўкраінская не бліжэйшая да расейскай, хаця Кіеў быў «адарваны» ад Расеі на 200 гадоў меней, чым Беларусь? (Да сярэдзіны ХІV стагоддзя разам з Масквой уваходзіў у склад Залатой Арды, а ў 1654 годзе далучыўся да Расеі, у той час як Беларусь была захоплена Расеяй напрыканцы ХVІІІ стагоддзя, татарскага ж панавання не ведала зусім).
Камуністычная расейская філалогія такіх пытанняў не ставіць, бо яны невыгодныя для тэорыі адзінага паходжання расейцаў, украінцаў ды беларусаў, не працуюць «на грядущее» зліццё ўкраінцаў ды беларусаў з расейцамі, г.зн. паглынанне апошнімі першых. Дык паспрабуем адказаць на іх самі. А для гэтага ў першую чаргу прыгледзімся: што ж гэта за «старажытнаруская мова», ад якой пайшла нібыта наша?
Як было ўжо згадана, «Лингвистический энциклопедический словарь» вызначае часам яе сфармавання «ў Старажытнарускай дзяржаве» сёмае-восьмае стагоддзі. Пры гэтым аўтара артыкула «Древнерусский язык» В.В.Іванова зусім не бянтэжыць, што Рурык паводле летапісных звестак пачаў князяваць толькі ў 862 годзе, г.зн. ані ў сёмым, ані ў восьмым стагоддзях Старажытнарускай дзяржавы не існавала. І як звесці гэта са сцвярджэннем таго ж «Лингвистического…», што «старажытнаруская (усходнеславянская) мова» ідзе непасрэдна ад агульнаславянскай (с.95)? Калі «старажытнаруская» — прамая наступніца агульнаславянскай, то навошта для яе «фармавання» была патрэбна дзяржава?
Вось у чым рэч. Схеме моўнага развіцця: агульнаславянская мова — усходнеславянская супярэчаць факты. Бо як трэба разумець генеалогію моў? Драбленне моў выклікалася драбленнем іхніх носьбітаў — вось як. Калі існавала некалі агульнаславянская мова, то гэта значыць, што было адно нейкае племя, якое карысталася ёю. Потым, павялічыўшыся, яно падзялілася на тры плямёны: паўднёвае, заходняе і ўсходняе. Адпаведна гэтаму з ранейшай агульнай іх мовы ўзніклі тры новыя: паўднёваславянская, заходнеславянская ды ўсходнеславянская. А тыя, у сваю чаргу падзяліўшыся, далі сучасныя славянскія мовы…
Нешта падобнае і накрэслівае кіеўскі летапіс — «Аповесць мінулых гадоў» («Повесть временных лет»). Ён паведамляе, што славяне спачатку жылі на Дунаі, адкуль разышліся «и прозвашася имены своими, где седше на которомъ месте». Так узніклі маравы, чэхі, харваты, сербы, харутане. Славяне, што прыйшлі на Віслу, спачатку назваліся ляхамі. Потым ляхі падзяліліся, у выніку чаго з’явіліся палякі, луцічы, мазаўшане, памаране.
Такім чынам, для заходніх славян прама ўказваецца носьбіт іх агульнай мовы — ляхі. Для паўднёваславянскай жа мовы такога носьбіту не ўказваецца. Не згадана ў летапісе і племя, ад якога пайшлі б, як ад ляхаў палякі, луцічы, мазаўшане ды памаране, усходнеславянскія плямёны.
Згодна з «Аповесцю…», славянамі Кіеўскай Русі былі славяне Ноўгарада, паляне (раён Кіева), север (Чарнігаўшчына), драўляне (на паўночны захад ад Кіева), драгавічы (між Прыпяццю і Дзвіною) ды палачане (Полацак). І ні слова пра тое, каб усе яны былі нашчадкам аднаго племя.
Адкуль канкрэтна прыйшло кожнае? Пра гэта летапіс маўчыць. Ясна ўсё ж, што не ўсе з Дунаю, бо тады летапісец сказаў бы. А мы што ведаем?
У арыгінале «Аповесці…» палякі названыя палянамі. (гл. Изборник. М., 1969, с.28). Гэтаксама звалася і племя, што жыло вакол Кіева. Хто-небудзь скажа: ну і што? Там палі — і там палі, дык чаму і тыя, і другія не маглі назвацца ад поля? А вось паглядзіце, што піша аўтар «Аповесці…»: «Бяше около града (Кіева. — І.Л.) лесъ и боръ великъ» (Изборник, с.32). Бачыце, не «поле», а «лесъ и боръ великъ»! І займаліся паляне Кіева галоўным чынам не земляробствам: «бяху ловоше зверь, бяху мужи мудри и смыслени, нарицахуся поляне» (тамсама). Дык ці можна дапускаць, што паляне Кіева — частка палянаў Віслы? Думаю — можна.
З палянамі Кіева суседзілі севяране. Гэтая назва дадзеная ўжо даследчыкамі, бо ў летапісе сказана — СЕВЕР (Изборник, с.28). Ці не гаворыць такая назва, што гэтае племя першапачаткова было сама паўночным з усіх славянскіх? Цалкам магчыма — гаворыць. А дзе была славянская поўнач? Узбярэжжа Балтыйскага мора.
У Ноўгарадзе жылі славяне. Такое ж імя сёння носяць грамадзяне Славеніі. Але былі і заходнія СЛАВІНЫ, роднасныя кашубам. І вось што цікава: мова ноўгарадскіх бяроставых грамат Х-ХІІ стагоддзяў мела агульныя рысы з Заходнеславянскімі дыялектамі («Лингвистический энциклопедический словарь», с.98). Так што і ноўгарадцы маглі прыйсці аднекуль з Польшчы.
Нашы продкі крывічы і радзімічы, безумоўна, прыйшлі з захаду (гл. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь. 1990, с.28, 37). Драгавічоў жа Мікола Іванавіч залічвае ў тыя плямёны, якія прыйшлі з поўдня. У той жа час былі драгавічы і палабскія (гл. тамсама, с.22).
Такім чынам, большасць славянскіх плямёнаў на ўсход прыйшла з захаду, астатнія — з поўдня. Зразумела, што гаворкі іх не маглі быць аднолькавыя. Хоць філолагі пра гэта не гавораць, але ўсведамляюць. Адсюль і тэзіс аб «фармаванні» з тых гаворак агульнай усходнеславянскай мовы: не было, дык сфармавалася!
Але як жа яна магла сфармавацца ў VІІ-VІІІ стагоддзях, хай сабе і была дзяржава (якой напраўдзе не было)? Што ўяўляла сабою дзяржава ў тыя часы? Сядзеў у сталіцы вялікі князь ды збіраў даніну. Вось практычна і ўся дзяржава. Гаспадарка — натуральная: што людзі здабывалі ды вырошчвалі, тое і елі. Мабілізацыя ў княскую дружыну не вялася, набіралася яна з княскага акружэння. Такім чынам, насельніцтва не перамешвалася, рух яго ў межах дзяржавы быў мінімальны. Пісьмовасці не было, адукацыя адсутнічала. Як жа магла ў такіх умовах з розных гаворак выпрацавацца адна агульная мова?
Мы ж добра ведаем, што нават і Расейская імперыя, з яе паліцэйска-адміністрацыйным апаратам, распаўсюджанай пачатковай школай, прэсай і іншымі спосабамі пашырэння мовы, не змагла ператварыць у расейцаў усе падпарадкаваныя народы. Так што само па сабе стварэнне дзяржавы яшчэ не вядзе да моўнай кансалідацыі краю.
Праўда, у Кіеўскай дзяржаве была мова, на якой пісаліся творы ды дакументы і ў Кіеве, і ў Полацку, і ў Маскве. І ніякіх іншых моў ад таго часу не засталося. Але ці таму, што яна ўвогуле была адна? Можа, таму, што іншыя не фіксаваліся на паперы?
Дарэчы, філолагі сцвярджаюць, што ў Кіеўскай Русі было аж дзве пісьмовыя мовы. Адна — гэта тая, што прыйшла сюды разам з хрысціянствам, мова Святога Пісання. Другая — тая, што ўжо была тут, з VІІ-VІІІ стагоддзяў. Першую называюць царкоўнаславянскай (стараславянскай), другую — старажытнарускай.
Чым жа адрозніваюцца яны між сабою? На гэта адказвае М.Самсонаў, аўтар падручніка «Древнерусский язык». Цікавая рэч — аказваецца, толькі фанетыкай! Прычым і фанетычных адрозненняў — усяго 8: у царкоўнаславянскай — глава, млеко, брегъ, шлемъ, у «старажытнарускай» — голова, молоко, берегъ, шеломъ; у царкоўнаславянскай — югъ, южинъ, юноша, у «старажытнарускай» — оугъ, оужинъ, оуноша і т.п. Ды яшчэ некалькі самастойных слоў: у царкоўнаславянскай — истина, съведетель, бракъ, у «старажытнарускай» — правъда, видокъ, сватьба. І ўсё! Марфалагічных адрозненняў — ніякіх, прыстаўкі і суфіксы «старажытнарускай» — царкоўнаславянскія. (Гл. Н.Г.Самсонов. Древнерусский язык. М., 1973, с.71-75). І гэта дзве розныя мовы? Ды тут жа і пра дыялекты нельга гаварыць! А «знаўцы» дзеляць кіеварускую літаратуру: вось гэты твор напісаны на царкоўнаславянскай, а гэтыя («Руская праўда», «Павучэнне Ўладзіміра Манамаха», «Слова пра паход Ігаравы», «Маленне Данілы-вязьня») — на старажытнарускай… Нягледзячы на тое, што і «старажытнарускія» шчодра перасыпаныя «ўсімі асаблівасцямі» царкоўнаславянскай. Вось маленькі, але красамоўны прыклад. На пачатку «Слова пра паход Ігаравы» маецца такі зварот: «О бояне, соловию стараго времени! А бы ты сиа плъкы ушекотал, скача, славию, по мыслену древу». Як бачыце, у адным сказе — царкоўнаславянскае славию і «старажытнарускае» соловию, што азначае адно і тое ж (салавей).
Для параўнання адзначу, што наш Ф.М.Янкоўскі знаходзіць паміж беларускай і расейскай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзесяткі сінтаксічных (гл. Ф.Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 1983, с.21-38). Ужо не кажу пра лексічныя, якія ніхто не лічыў. І то знаходзяцца расейскія філолагі, якія не супроць залічыць беларускую мову ў «наречия» расейскай (адзін такі разумнік выкладаў у Літаратурным інстытуце, калі я там вучыўся). А тут — усяго 8 фанетычных адрозненняў, некалькі ішых слоў, і ўжо сцвярджаецца наяўнасць самастойнай «старажытнарускай» мовы.
Час ужо паставіць кропкі над «і»: старажытнарускай мовы ніколі не існавала, ні пісьмовай, ні гутарковай. Былі гаворкі палянаў, драўлянаў, крывічоў і г.д. А тое, што нам засталося ад Кіеўскай Русі на паперы, напісана на царкоўнаславянскай, мове Бібліі. Іначай і быць не магло. Мова Бібліі, як і сама яна, у тыя часы лічылася свяшчэннай і адзіна магчымай для пісьмовага выкарыстання. Тое самае было і з лацінай у Заходняй Эўропе. Для таго каб прыйсці да думкі, што і іх прыродная мова можа ўжывацца на пісьме, людзі павінны былі зазнаць рэвалюцыю свядомасці. Невыпадкова ж першы помнік польскай мовы датуецца сярэдзінай ХІV стагоддзя (гл. «Лингвистический энциклопедический словарь», с.383). І яшчэ некалькі стагоддзяў уся Эўропа пісала на лаціне не толькі рэлігійныя кнігі, але і законы, і трактаты, і мастацкую літаратуру, як «Пахвальба дурноце» Э.Ратардамскага, «Песня пра зубра» М.Гусоўскага.
Царкоўнаславянская мова ва Ўсходняй Эўропе выконвала тую ж ролю, што і лаціна ў Заходняй. Біблія была не толькі Свяшчэнным Пісаннем, але і адзіным падручнікам, па якім вучыліся чытаць і пісаць. Але ж веданне чужой мовы ніколі не бывае стопрацэнтным. Таму і кіеўскія аўтары, пішучы на царкоўнаславянскай, рабілі супраць яе памылкі: замест «славию» — «соловию», «градъ» — «городъ», «млеко» — «молоко» і г.д. Маглі ўставіць і нейкае вядомае ад нараджэння слова, асабліва калі ў Бібліі не знаходзілася адэквата. Тым і тлумачацца адступленні ад мовы Пісання ў пэўных творах. І ці правільна памылкі супраць мовы абвяшчаць мовай?
Калі б агульная ўсходнеславянская мова існавала, то яна была б зусім іншай, чым царкоўнаславянская. Мы ж ужо гаварылі, што большасць славянскіх плямёнаў Кіеўскай Русі прайшла з захаду, і гаворкі іх былі заходнія, блізкія да польскіх, чэшскіх, мараўскіх, лужыцкіх. Асабліва гэта тычыцца гаворкі палянаў, што ўяўлялі сабою частку палянаў Віслы. А царкоўнаславянская мова — выхадзень з сама крайняга поўдня славянскага арэалу. Перакладчыкі Бібліі Кірыла і Мяфодзій нарадзіліся і выраслі ў грэцкім горадзе Салонікі, дзе тады было нямала балгараў. На мову тых балгараў яны і перакладалі Біблію з грэцкай. Дасканала гаворку салоніцкіх славян яны, безумоўна, не ведалі і актыўна ўносілі ў пераклад і грэцкія словы, і грэцкія граматычныя з’явы, як дзеепрыметнікі, клічны склон, парны лік і інш. Таму царкоўнаславянская мова — паўднёваславянская ды яшчэ элінізаваная. «Старажытнаруская», калі б яна існавала, павінна была б адрознівацца ад яе прыблізна так, як адрозніваецца польская ад балгарскай. А паміж «старажытнарускай» ды царкоўнаславянскай знаходзяць толькі восем фанетычных розніц…
Разуменне таго, што славянскія гаворкі Беларусі былі пераважна заходнімі, мае вялікае значэнне. Не, па нашай мове «польскі бот» не хадзіў. Яна сама па сабе, ад вытоку была блізкая да польскай, як блізкія да той чэшская, славацкая, лужыцкая. Вялікая колькасць беларускіх слоў, што супадаюць з аналагічнымі польскімі, існуе ў ёй спрадвечна: бачыць, кахаць, рэч, уласны і гэтак далей. Свой жа сённяшні ўсходнеславянскі выгляд беларуская мова набыла ў выніку сямісотгадовага ціску з боку царкоўнаславянскай.
Не дзяржава, а царква выканала гіганцкую працу па ператварэнні заходнеславянскай моўнай плыні ў нешта такое, што завецца цяпер усходнеславянскай падгрупай моў. Бо дзяржава карысталася пісьмовай мовай час ад часу, а царква — кожны дзень. Па ўсёй краіне, у кожным храме. Вы ўявіце сабе, дзень пры дні, з году ў год, ад пакалення да пакалення народ чуе ў царкве адну і тую ж мову. На ёй завучвае модлы, спявае псалмы. Ці ёсць лепшы спосаб для вывучэння мовы? Ужо не кажу пра тое, што царкоўнаславянская была мовай Бога, і, далучыўшыся да яе, вернік нібы атрымліваў магчымасць гаварыць з Творцам!
Моц царквы ў гэтым сэнсе добра разумелі маскоўскія манархі, што мелі на ноце ўніфікацыю свае стракатае па мове дзяржавы. «Адным з галоўных клопатаў Івана Васільевіча (Жахлівага. — І.Л.) было абрусенне падпалых пад уладу яго іншародцаў. Сродкам для выканання гэтай важнай дзяржаўнай мэты было распаўсюджванне паміж напалову дзікімі плямёнамі хрысціянскай веры. І мы бачым, што Іван Васільевіч і потым Гадуноў прымалі для распаўсюджвання хрысціянства сама энергічныя захады. Хрышчэнне было гвалтоўнае, адначасова з ім ішло разбурэнне мячэцяў у мусульманаў, керамецяў, свяшчэнных гаёў у паганаў і г.д.». (П.И.Мельников. Очерки мордвы, Саранск, 1981, с.33). П.Мельнікаў (расейскі пісьменнік Андрэй Пячэрскі) паказвае і вынікі гэтага наступу на мардву. Нейкі пан Н. запрашае аўтара на эрзянскае вяселле. Аўтар прызнаецца: «Але я не ведаю па-мардоўску, нічога не зразумею». Н. супакойвае: «Слова мардоўскага не пачуеце: ва ўсёй Цярэшаўскай воласці наўрад ці знойдзецца цяпер чалавек, які б ведаў сваю ранейшую мову» (тамсама, с.110. Твор напісаны да 1851 года).
Сёння царква не з’яўляецца манапалістам моўнага ўздзеяння: школа, прэса, кнігавыданне і іншыя сучасныя сродкі — магутнейшыя, чым царкоўная імша. Але не звяртаць увагі на моўную ролю царквы нельга. Беларуская дзяржава, калі яна дбае аб захаванні мовы, павінна ў першую чаргу падтрымліваць тыя канфесіі і тых святароў, якія вядуць багаслужбу па-беларуску.
Кіеўская Русь як адзіная дзяржава існавала паводле гістарычных мерак вельмі нядоўга. Полацкае княства ў яе ўваходзіла, напрыклад, усяго гадоў 70. Зразумела, за такі тэрмін у беспісьмовыя часы вялікіх моўных зрухаў адбыцца не магло. Ды Русь распалася на княствы, а фактар царкоўнаславянскай мовы працягваў дзейнічаць. І пасля прыходу захопнікаў-татараў — таксама, бо рэлігію ж у сувязі з гэтым усходнія славяне не змянілі. Царкоўнаславянская мова як у Вялікім Княстве Літоўскім, так і ў Масковіі заставалася дзяржаўнай, шліфавалася і ўдасканальвалася, набывала ўласных граматыстаў. Але набліжаўся час Рэфармацыі, калі грамадства пачало ўспрымаць, што народная мова заслугоўвае не меншай увагі, чым царкоўная, калі, урэшце, і Біблія пачала перакладацца на сама розныя нацыянальныя мовы, да чаго дачыніўся і наш Скарына. І паступова з-пад спуду царкоўнаславянскай мовы пачынае выпіраць, а потым і вырывацца народнае, размоўнае слова.
Калі ўважліва прыгледзецца да гэтых навацый у помніках беларускай пісьмовасці, пачынаючы з ХV стагоддзя, то можна пераканацца, што яны маюць заходні характар. Іх лічаць запазычаннямі з польскай, але яны — не польскія, ці, скажам болей дакладна, далёка не цалкам польскія. Гэта можна добра праілюстраваць мемуарамі Ф.Еўлашоўскага ды лістамі Ф.Кміты-Чарнабыльскага, напісанымі ў другой палове ХVІ стагоддзя (гл. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ХVІІ ст., с.183; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. 1975).
Гэтыя творы так перасыпаны, здавалася б, польскімі словамі, што складваецца ўражанне: аўтары пішуць па-польску, толькі кірыліцай і з вялікімі памылкамі. Але гэта не пальшчызна. Гэта — жывая мова беларускіх асяроддзяў, з якіх выйшлі аўтары, заўважу, асяроддзі праваслаўныя. Чаму не пальшчызна? Таму, што гэтаму супярэчыць шэраг характэрных рысаў. Вядома, што ў польскай мове на месцы этымалагічнага «р» часта ўжываецца «ш» або «ж»: тшы (тры), жэка (рака). Гэта — характэрная і непаўторная прыкмета польскай мовы. А ў творах Еўлашоўскага ды Кміты-Чарнабыльскага словы, якія мы ўспрымаем як польскія, пішуцца толькі праз «р»: пригода (па-польску пшыгода), трэба (тшэба), пришлое (пшышлэ) і г.д. Тое сама тычыцца і польскага «у» на месцы этымалагічнага «о». Еўлашоўскі і Кміта-Чарнабыльскі пішуць «кроль», «кторы», «премовивши», у той час як па-польску «круль», «ктуры», «пшемувівшы». І гэта не выпадковыя абмылкі, а рэгулярна вытрыманы на працягу ўсяго рукапісу падыход. Тым часам абодва аўтары добра ведалі польскую мову. Пра гэта сведчыць, напрыклад, ліст Кміты-Чарнабыльскага, напісаны па-польску, дзе няма аніякіх памылак (гл. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, с.108-109). Значыць, Кміта-Чарнабыльскі добра адрозніваў польскае ад свайго. Сваім жа ў беларускай мове быў вялікі пласт слоў, агульных для беларускай і польскай, які існаваў у беларускіх гаворках ад часоў заходнеславянскага супольніцтва. Толькі продкі беларусаў вымаўлялі гэтыя словы па-свойму, у прыватнасці, без замены «р» на «ш» ды «ж» і «о» на «у».
Увогуле, калі не прызнаць, што славянскія гаворкі Беларусі спаконвечна былі блізкімі да польскіх, то немагчыма растлумачыць тую павальную добраахвотную паланізацыю, што, урэшце, заліла беларускую шляхту. Бо што яшчэ: цяга да болей высокай культуры? Але ж Вялікае Княства Літоўскае мела сваю, не ніжэйшую. Мела пісьмовасць, не маладзейшую за польскую, шматжанравую літаратуру, гарады і замкі. Пераход да каталіцызму? Але касцёл у тыя часы працаваў яшчэ на лаціне, што аніяк не магло далучаць верніка да польскай мовы.
Думаецца, што старабеларуская пісьмовая мова не адлюстроўвае сапраўднага стану старабеларускай размоўнай, якая была значна бліжэй да пальшчызны. Пры гэтым пісьмовая была цесна звязаная з царкоўнаславянскай, г.зн. мовай царквы. А ХVІІ-ХVІІІ стагоддзі былі ўжо новым часам, калі рэлігійнае і свецкае стала рэзка падзяляцца, свецкае рабіцца прыярытэтным. Польская ж мова была тады чыста свецкай. Можа, таму і хіснулася да яе маларэлігійная шляхта Вялікага Княства, што мяняла веру як пальчаткі?
Сказанае пра спаконвечную роднаснасць польскай і беларускай моў (якой тлумачацца і вуніі ВКЛ з Польшчай) зусім не азначае, што мы можам хапаць без разбору любое польскае слова, як толькі не можам прыгадаць свайго. Адна рэч — старадаўні агульны пласт, а другая — новая польская лексіка, створаная польскім народам за апошнія стагоддзі: навошта нам яна? Беларускай мовай таксама назапашаныя незлічоныя скарбы, асабліва ў дыялектах. Думаецца, што перад нашымі лінгвістамі стаіць вялікая задача па звядзенні ўсіх дыялектных збораў у адзін шматтомны слоўнік, які б заўсёды быў пад рукой кожнага пісьменніка, газетчыка, настаўніка і ўсіх іншых, хто мае дачыненне да мовы.
Старабеларуская пісьмовая мова — гэта поле змагання беларускай з царкоўнаславянскай. Згодна з логікай развіцця гэтая барацьба мусіла скончыцца перамогай народнай мовы. Але на гэта не стала часу: старабеларуская ў 1696 годзе была пазбаўлена статуса дзяржаўнай і спыніла сваё існаванне. Царкоўнаславянская ж як мова царквы працягвала жыць у праваслаўных ды вуніяцкіх храмах. І, здавалася б, яна павінна была знішчыць народную дашчэнту, замяніць яе сабой. Ды гэтага не адбылося, дзякуючы невычэрпнаму запасу жыццёвых сіл народнай мовы, не растрачаных яшчэ і сёння.
Прыблізна гэткі ж лёс і ўкраінскай мовы, што з беларускай мае адны, заходнеславянскія карані. Вось перада мною ўкраінскі тэкст — пераклад апавядання Л.Дайнекі «Горад, восень і я». Як шмат і тут «паланізмаў». І што цікава: тыя самыя «паланізмы» жывуць або жылі і ў нашай мове. Місто — па-польску място, па-беларуску места (цяпер часцей «горад»). Рок — па-польску рок, беларусы-эмігранты таксама ўжываюць рок (год). Будинок — будынэк — будынак. Світанок — сьвітанэк — світанак. Чекати — чэкаць — чакаць…
Украінскія словы місто, рок, будинок, світанок, чекати выпісаны мною з аднаго абзаца, што складаецца з чатырох радкоў (Рідня. Оповідання молодих біларуських письменників. Киів, 1980, с.79). Калі ўсё гэта — запазычанні з польскай, дык чаму беларусы і ўкраінцы так дружна запазычвалі адны і тыя словы? А колькі можна яшчэ дадаць у гэты беларуска-ўкраінска-польскі запас. Кахаць, бачыць, трэба, уласны… Без ліку такіх слоў! А ў расейскай мове іх няма.
Такім чынам, вытокі беларускай і ўкраінскай моў вельмі блізкія. Ціснуў іх і агульны прэс царкоўнаславянскай. Не мае значэння, што Кіеў быў на дзвесце гадоў меней «адарваны» ад Расеі, чым Менск ды Полацак: царкоўнаславянская мова «апрацоўвала» беларускую ды ўкраінскую мовы адзін часавы адрэзак, ад прыняцця хросту да часоў канчатковага падзелу на царкоўнае і свецкае ў культуры. Адсюль і выключная блізкасць моў-сёстраў.
Іншы быў гістарычны шлях у расейскай мовы. Расейская — гэта фактычна царкоўнаславянская, лагічны вынік яе шматстагодняга развіцця, у той час як беларуская ды ўкраінская — вынік змагання мясцовых, заходнеславянскіх гаворак супраць царкоўнаславянскай мовы.
Выходзіць, у Расеі мясцовыя славянскія гаворкі былі цалкам вынішчаныя царкоўнай мовай? Не зусім так. На поўдзень ад Масквы маюцца моўныя асаблівасці, блізкія да беларускіх (напрыклад, яканне). Але гэта толькі выспачкі ў моры расейскай літаратурнай мовы з яе прастамоўнымі варыянтамі. Нездарма лічыцца, што расейская мова практычна не мае дыялектаў.
Чаму ж расейцы так паддаліся мове-прыблудзе, падпарадкавалі ёй сваё духовае жыццё? Каб адказаць на гэтае пытанне, давайце разгледзім «стартавы» плямённы склад расейцаў.
Паводле «Аповесці мінулых гадоў» на расейскай тэрыторыі жыло толькі адно славянскае племя: славены Ноўгарада. Прычым яно, трэба думаць, было зусім невялічкім, бо з прыходам варагаў змяніла сваю назву на «русь»: «И от техъ варягъ прозвася Руская земля, новугородьци, ти суть людье ноугородьци от рода варяжьска, преже бо бъша словени» (Изборник, с.34). Затое фіна-вугорскіх плямёнаў, згодна з тым жа творам, было аж некалькі: чудзь, весь, мурама, мера. Праўда, афіцыйны пункт гледжання такі, што з плямёнаў, якія ўвайшлі ў склад расейцаў, славянскімі былі яшчэ ўсходнія крывічы ды вяцічы. Шмат пораху траціць У.Чывіліхін, каб давесці, быццам вяцічы — тое самае слова, што і венеды, лацінская назва старажытных славян (гл. В.Чивилихин. Память. Роман-газета, 1982, Nо.17, с.37-40). Але што агульнага ў гэтых двух словах, апрача першае літары? А тым часам удмурты здаўна падзяляліся на дзве вялікія групы — КАЛМЕЗ і ВАТКА (М.Г.Атаманов. Удмуртская ономастика. Ижевск, 1988, с.18). Яшчэ ў другой палове ХVІІІ стагоддзя ўдмурты жылі і ў Сярэднім Паволжы (В.М.Кабузан. Народы России в ХVІІІ веке. Численность и этнический состав. М., 1990, с.140). Вельмі падобна, што жылі яны і на тэрыторыі будучай Масквы. Тут была, напрыклад, вёска Бутырка. Гэтая назва асацыіруецца цяпер са змрочным астрожным замкам, дзе давялося пакутаваць і нашаму Францу Аляхновічу. А па-ўдмурцку БУТЫРКА — «кучаравы».
Ці будзе хто аспрэчваць, што ВАТКА куды бліжэйшае да ВЯЦІЧЫ, чым венеды? Славянскі суфікс «-іч» у ВЯЦІЧЫ не сведчыць пра славянскасць КОРАНЯ, суфікс мог быць далучаны славянамі. На такую думку наводзіць наступны факт. У першым творы старажытнарасейскай літаратуры «Слово о погибели Рускыя земли» сярод розных пералічаных аўтарам плямёнаў згадваюцца і «Тоймичи погании» (Изборник, с.326). Каментатар зазначае: «Тоймічы — адно з фінскіх плямёнаў, што жылі на р.Тойме, доплыве Паўночнай Дзвіны» (тамсама, с.738). Дык чаму не магло атрымацца Вяцічы з Ватка, як Тоймічы з Тойма? А археолаг піша: «Відавочна, пэўныя славянскія групы сярэднявечча, напрыклад, вяцічы і ўсходнія крывічы, уяўлялі сабою не столькі славян, колькі асіміляванае славянамі фінскае насельніцтва» (Т.И.Алексеева. Антропологический состав восточно-славянских народов и проблема их происхождения. У кн.: Этногенез финно-угорских народов по данным антропологии. М., 1974, с.74) (курсіў мой. — І.Л.).
Гэта лагічна. Раз славяне рухаліся з захаду, дык ясна, што чым далей на ўсход, тым меней іх дабіралася. Не хачу сказаць, што ў складзе расейцаў славянскі элемент адсутнічаў зусім. Але сюды прасочваліся толькі асобныя нешматлікія групы тых жа драгавічоў, радзімічаў, палянаў, севяранаў, драўлянаў. Настолькі нешматлікія, што сваімі назвамі не пакінулі следу ў пісьмовых крыніцах. Яны сваёй прысутнасцю рыхтавалі глебу для славянізацыі краю. Але галоўную ролю адыграла праваслаўная царква.
Вельмі важна адзначыць, што неславянскай была і тая тэрыторыя, дзе ўрэшце склалася расейская літаратурная мова — Масква і вакол Масквы. Тут яшчэ ў ХІ-ХІІ стагоддзях жыло племя голядзь. Даследчыкі абвясцілі яго балцкім, мне ж здаецца, што яно было фіна-вугорскім. Але не гэта галоўнае. Важна, што голядзь не была славянскай. Таму, славянізаваўшыся праз царкву, яна засвоіла цалкам царкоўную мову, якая стала тут размоўнай. Мо таму і перанеслі сваю сталіцу ў Маскву багабойныя ўладзіміра-суздальскія князі, што мясцовая мова была копіяй мовы Пісання? І ў далейшым пільна сачылі за яе чысцінёю, раз-пораз прымушаючы вымятаць з царкоўных кніг нацяганыя з мясцовых гаворак словы, — гэтае вымятанне філолагі называюць «другім паўднёваславянскім уплывам».
На Беларусі таксама жылі неславяне. Нам вядомыя назвы такіх неславянскіх плямёнаў, як літва, яцьвезь, лотва, латыгола і інш. Але шчыльнасць славянскага насельніцтва тут была непараўнальна вышэйшай, чым у Расеі. Таму пераважная большасць неславян славянізавалася яшчэ да ўвядзення хрысціянства, перайшоўшы на заходнеславянскія гаворкі суседзяў. Толькі літва ды яцьвезь захоўваліся і надалей. Літва была нават хрышчоная за Ягайлам у каталіцызм. І калі б касцёл працаваў на польскай мове, то мы хутчэй за ўсё не мелі б яе ў сваім складзе. Але ў тыя часы рабочай мовай каталіцкіх святароў была лаціна, і літва ў асноўным не паланізавалася, а дзякуючы цеснаму суседству са славянамі Вялікага Княства паволі перайшла на мову, якую сёння завём беларускай.
Не ўсе фіна-вугры Расеі прынялі царкоўнаславянскую мову. Цэлы шэраг народаў, як мардва, марыйцы, комі, удмурты, карэлы, адбіўся ад яе наступу, захаваў сябе. Іншых заліла царкоўная славяншчына. Ад ранейшых сваіх гаворак яны захавалі толькі асобныя словы, паходжанне якіх цяпер этымолагі не могуць вызначыць.
Пераход жа на больш-менш блізкую мову, якога вымагала царква ад беларусаў ды ўкраінцаў, аказаўся складанейшым. Засвоіць болей блізкую мову, здавалася б, прасцей. Але гэта не так. Нездарма ж суіснуюць дыялекты адной і той самай мовы. Калі суседзі ўзаемна разумеюць адзін аднаго без перакладу, ім зусім неабавязкова пераходзіць на суседскую мову, каб сумовіцца. Так было і з мовай Пісання. Беларус разумеў яе, але пераходзіць на яе, каб «гаварыць з Богам», не меў патрэбы, Бог і так павінен быў яго разумець. Беларус засвойваў з царкоўнаславянскай словы, зусім непадобныя да сваіх, і карыстаўся імі, падобныя ж працягваў казаць па-свойму. Царкоўнаславянская мова засявала мясцовыя гаворкі сваім лексічным каменем, але анічога не магла зрабіць з мясцовым вымаўленнем і граматыкай. Так і цягнулася гэтае змаганне сотні гадоў, прывёўшы да таго стану нашай мовы, які маем ад часоў Дуніна-Марцінкевіча, Насовіча, Багушэвіча.
Гэтае змаганне працягваецца і сёння, ужо не з царкоўнаславянскай, а з яе наступніцай — расейскай мовай. Як раней з амбона, так цяпер па радыё ды тэлебачанні, у тэатрах ды кінатэатрах, са старонак кніг і газет, з вуснаў настаўнікаў ды прафесараў яна грыміць штодзень, ад світання да змяркання ўсюды, дзе б ні стаяў ці сядзеў, ішоў ці ехаў, працаваў ці драмаў беларус. Але нашая мова — жыве, і веру — будзе жыць. Асабліва калі мы зразумеем нарэшце, што ў беларусаў — свая гісторыя, свой лёс, свая мова, якая прайшла цяжкі і пакутлівы, але гераічны шлях.
21-га лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе для таго, каб паспрыяць абароне і захоўванню ўсіх моў свету.
Калі я пазнала пра гэта свята я задумалася аб тым, што вельмі мала беларусаў размаўляюць на беларускай мове. Вельмі цікава, якую мову беларусы лічаць роднай і чаму?
Кучэйка Іна , студэнтка першага курса:
– Цяжка адказаць на гэта пытанне. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. І я размаўляю на рускай, але мне б вельмі жадалася добра валодаць i беларускай мовай таксама.
Лізавета Меліхава , студэнтка другога курсу:
– Напэўна, родная мова – гэта мова, на якой ты размаўляеш. Для мяне абедзьве мовы родныя: і руская, і беларуская. Нягледзячы на тое, што па-беларуску я кажу толькі на занятках, я б з задавальненнем размаўляла на ёй і ў паўсядзённым жыцці. Праўда, мяне б не зразумелі сябры. І ўсёткі выдатна было б, калі б беларусы размаўлялi на мове сваёй краіны.
Аляксандра Піліпенак , студэнтка другога курсу:
– Роднай лічу беларускую мову, бо менавіта яна адлюстроўвае нашу ментальнасць, робіць беларусаў адметнымі (і не дзіва, бо народы розняцца не толькі колерам скуры, традыцыямі, побытам). Гэтая мова стваралася цягам стагоддзяў, абмінала розныя перашкоды і жывілася духам беларускасці.
Мая родная мова моцная і прыгожая. Я часцяком думаю на ёй. І пра яе.
Роднае – тое, што ў сэрцы. У маім сэрцы для беларускай мовы месца дастаткова.
Максім Танк, беларускі пісьменнік:
З легэндаў i казак былых пакаленьняў,
З калосься цяжкога жытоў і пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменьняў,
З грымучага зьзяньня бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасьцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Сьвятынi народа, бясьсьмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Вельмі страшна чуць, што беларуская мова знаходзіцца ў рыску знішчэння. Як так? Мова, на якой размаўлялі нашы дзяды, нашы прадзяды. Уся гісторыя нашай краіны cтваралася на роднай беларускай мове. Я лічу, што ў галаве кожнага беларуса павiнна жыць пытанне: “Што я магу зрабіць, как захаваць родную мову?!”
Ужо два гады студэнты журфаку ўшаноўваюць родную мову. 21-га лютага на журфаке адбываецца штосьці неверагоднае! Студэнты чуюць беларускую мову паўсюль, па-сяброўску абдымаюцца з выкладчыкамі, танчаць на перапынках і на вечарыне, спрабуюць дранікі і граюць у “Мафію” з адміністрацыяй факультэта.
Дзіўная атмасфера пачынаецца з раніцы 21-га лютага. Калі ўваходзіш у інстытут, то чуеш прыемную беларускую мелодыю, і з шырокай усмешкай цябе абдымаюць студэнты і вiншуюць “З Днем роднай мовы!!!”
І ты хутка прачынаешся і усміхаешся.
“Мова родная – мова модная!”, – чулася на факультэце ў 2011 годзе. “Мова родная –усеабдымная!”, – казалі год таму. Слоган гэтага года – “Родная мова: пачні з пачуццяў”.
Свята было не толькі у атмасферы, але і на тварах людзей. Амаль усе студэнты, выкладчыкі і госці інстытута размаўлялі па-беларуску. І усё гэта свята працягвалася цэлы дзень. У 13 гадзін выступалі Ганна Басава, Сяргей Трунін, Уладзімір Сцяпанаў і Дар’я Гіргель. Яны расказалі пра стыль іх жыцця, чым апантаныя выкладчыкі журфаку.
У 14.30 была гульня ФІЗІКІ vs ЛІРЫКІ. Хто лепей валодае мовай? Дзве каманды па пяць чалавек у журы выкладчыкі і працаўнікі бібліятэкі. Перамогу ў спаборніцтве беларускага слова атрымалі лірыкі.
А ў 18 гадзіне была вечарына. Гульні, пляскі, і смачныя, смачныя дранікі.
Цэлы дзень праляцеў хутка весела і вельмі красачна. Дзякуй усім тым, хто прыдумаў і хто прыняў удзел ва усім гэтым вяселлі.
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць — не згарае.
Уладзімір Дубоўка
|
Максім Танк Родная мова З легендаў i казак былых пакаленняў, |
Ніл Гілевіч Родная мова Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! Ты калісьці з калыскі мяне падымала I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць. У жыцці маім слова найпершае «мама» I цяпер для мяне сама міла гучыць… |
Происхождение
В состав его вошли говоры древних радимичей, дреговичей, смоленских и полоцких кривичей и, возможно, северян. Совокупностью фонетических, морфологических, синтаксических и словарных особенностей он отличается от других ближайших, родственных ему восточнославянских языков — русского и украинского — и выделяется в особый язык. Белорусский язык представляет большое сходство с украинским и польским языками.
Распространённость
По данным переписи населения Белоруссии 1999 года из общего числа жителей страны (10045,2 тыс. человек) белорусский язык является родным для 73,7%. Из общего числа граждан: белорусы — 8159,1 тыс. (родной язык белорусский для 85,6%), русские — 1141,7 тыс. (родной язык белорусский для 9,1%), поляки — 395,7 тыс. (родной язык белорусский для 67,1%), украинцы — 237 тыс. (родной язык белорусский для 14,3%), евреи — 27,8 тыс. (родной язык белорусский для 17,1%), другие национальности — 80 тыс. (родной язык белорусский для 12,9%). Языком, на котором обычно разговаривают до́ма, белорусский назвали: белорусы — 41,3%, русские — 4,3%, поляки — 57,6%, украинцы — 10,2%, евреи — 3,8%, другие национальности — 9,5%; всё население — 36,7%.
Письмо
Для записи белорусского языка используется кириллица (см. белорусский алфавит), частично продолжает использоваться латиница. Живущие в Белоруссии татары одно время писали по-белорусски с помощью арабского алфавита.
Кожны народ гаворыць аб дабрэ i зле сваёй мовай, i гэта яго права, бо мова — гэта плод геаграфiчных i гiстарычных варункаў народа, яго звычаяў i абычаяў.
I болей: мова кожнага асобнага народа — гэта сума перажыванняў, сума душ яго жывых i даўно адышоўшых у вечнасць пакаленняў.
Родная мова — гэта мiльёны жывых клетачак мозгу, унаследаваных чалавекам ад папярэдзiўшых яго пакаленняў, мiльёны перажыванняў красы, дабра i зла, згукаў i хормоў, несчыслёнае багацце душы, каторае адкрываецца толькi пад дотыкам тых самых згукаў, каторыя нарадзiлi iх калiсь у душах далёкiх пакаленняў.
Родная мова — гэта музыка душы, каторай Навышнi Стварыцель адарыў чалавека, гэта натуральны хундамэнт, на каторым чалавек павiнен будаваць дом сваёй сiлы духоўнай, свайго розуму, пачуццi дабра i зла, справядлiвасцi i крыўды, красы i брыдзi.
I гора таму, хто ўздымае руку процi законаў, напiсаных у кнiзе Жывата рукою Стварыцеля. Падобен ён да таго неразумнага чалавека, каторы будуе дом свой на пяску: спадзе дождж, i пацякуць воды i зрыюць яго будоўлю.
Будуйце дом сваёй мудрасцi, палацы душы сваёй на скале, каторай ёсць родная мова.
Душа без роднай мовы — гэта кветка без каранёў, гэта разбiтая скрыпка, пусты дом, напоўнены трупамi.
Душа жывога не павiнна быць гробам пабяляным, каторы панадзен зверху, а ўсярэдзiне повен гнiлi, але павiнна быць домам радасцi, у каторым грае музыка напеваў калысных вашых матак i бабак i жыве сiла дзядоў i прашчураў.
Родная мова чаруе душу, i душа рвецца да яе, бо яна калыска душы, гордасць i iмя народа. Сыны Народа павiнны любiць i шанаваць яе, бо адна яна жывая крынiца нашага розуму, пачуццяў i семя душы нашай, яна чароўны лек i аружжа процi смерцi. Толькi яе чароўная музыка мае сiлу будзiць душы памершых нашых дзядоў i адкрыць перад намi бесканечнасць перажыванняў тых, каторыя радзiлi нас i адышлi ў вечнасць. Iх душы жывуць у мiльёнах нашых мазгавых клетак, у фiбрах душы i ажываюць толькi пад гудзьбу згукаў роднае мовы.
Родная мова наша для нас — гэта музыка ўсiх пачуццяў, якiя перажываў народ наш: яго болесцяў i радасцяў, голас яго сэрца i святло яго розуму.
Але як жа адкрываецца перад намi сэзамская скарбнiца, калi ключ да яе, наша мова, або папсован, або загублен намi?
Як жа мы дабудзем укрытыя ў душы нашай скарбы, каторыя сабiралi i акуплялi цаной жыцця i жыццёвай практыкi нашыя бацькi?
Як дабудзем тыя несчыслёныя багаццi мыслi, паэзii i перажыванняў бацькоў нашых, калi мы забылiся або сказiлi слова, што выклiкае iх?
I як мы выкажам аздобнасць душы нашай i скуль возьмем аружжа i сiлу ў змаганнi за жыццё народа, калi чароўная скрыпка, мова наша, папсаваная?
Мала Сынам Народа прызнаваць права на жыццё нацыянальнай душы — мовы. Гэтага не адмовяць нам i чужынцы.
Ад Вас, Сыны Народа, вымагаецца болей: Вы павiнны быць лепшымi! Вы павiнны будзiць душу сваю i шукаць ключа да несчыслёных скарбаў, бо вы правыя наследнiкi бацькоў вашых, а не байструкi i падкiдышы.
Вы павiнны вучыцца роднай мовы, старацца разумець усе адценнi чароўнай яе музыкi, павiнны ачышчаць яе ад злога зелля, каторае пасеяў на нiве нашай благi чалавек, калi работнiкi, патомленыя днеўнай працай, спалi ўночы.
Адкуль пайшла беларуская мова?
Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так.
|
Библиотеки Беларуси |
|
|
Национальная книжная палата Беларуси |
|
|
Национальная библиотека Республики Беларусь |
|
|
Белорусская библиотечная ассоциация (ББА) |
|
|
Президентская библиотека Республики Беларусь | |







